EXIT II

10 сентября-15 сентября, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. пр. Незалежнасці, 47

Адкрыццё 4 верасня 17.00
Паказ і агучванне фільмаў 9 верасня з 18:00 да 23:00
Выстава працуе да 15 верасня 2012 г.

Адкрыццё: уваход вольны.
У іншыя дні: 4000 руб.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» прэзентуюць мастацкі праект, які з’яўляецца рэфлексіяй на нямецкія кінатэксты пачатку ХХ стагоддзя і тэмы, закранутыя нямецкім экспрэссіянізмам: страх, трагічнасць ва ўзаемадзеянні чалавека і асяроддзя.

Мастацкі праект «EXIT-ІІ» — выйсце ў прастору страхаў і цёмных бакоў асобы.

«Метропаліс», «Рукі Орлака», «Голем, як ён прыйшоў у свет», «Кабінет доктара Калігары» і «Насферату — Сімфонія вусцішы» — пяць класічных нямецкіх кінастужак эпохі экспрэсіянізму, якія былі прапанаваныя беларускім мастакам і музыкам у якасці матэрыялу для даследавання.

Прадстаўленыя на выставе жывапісныя і аб’ектныя інсталяцыі дэманструюць розныя мадэлі ўзаемадзеяння мастака з кінатэкстамі: ад работы з візуальным бокам, спробаў перакласці яго на сучасную мастацкую мову да канцэптуальнай распрацоўкі тэм і персанажаў.

У праекце прадстаўлены работы беларускіх мастакоў Аляксандра Барташэвіча, Міхаіла Гуліна, Таццяны Кандраценка, Зоі Луцэвіч, Вольгі Сазыкінай і Антаніны Слабодчыкавай.

9 верасня з 18 да 23 гадзіны на пляцоўцы перад Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца паказ фільмаў класікі нямецкага кінаэкспрэсіянізму пад агучванне беларускіх музыкаў Насты Лабады, Уладзіслава Бубна, гурта «Князь Мышкін»