Фестываль культуры ¿UNDERGROUND/INDEPENDENT?

27 февраля, Беларускае Радыё Рацыя

З 25 лютага па 1 сакавіка ў Беластоку будзе праходзіць «Фестываль незалежнай культуры». У рамках фестывалю 27 лютага ў студыі Беларускага Радыё Рацыя адбудзецца канцэрт, падчас якога выканаўцы польскай і беларускай андэграўндавай сцэны Робэрт Пернікоўскі і Alexei De Bronhe выкінуць у «жывы» эфір Беларускага Радыё Рацыя (98,1 і 99,2 FM) дозу незалежнай музыкі, якая пабудуе масты па-над межамі.

Пачатак канцэрта 27 лютага у 22:15 па беларускаму часу
ў фармаце aacplus (128 кб/с)
ў фармаце mp3 (mp3PRO 96 кб/c)
ў фармаце wma (48 кб/с)

Alexei De Bronhe жыве і працуе ў свеце кіно і музыкі як незалежны прадзюсар-рэжысёр, музыка, відэа- і мультыінструменталіст (ён скончыў музычную школу, спецыяльнасць кантрабас). Яшчэ ў дзяцінстве ён пісаў сцэнары для сваіх коміксаў. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, спецыяльнасць рэжысура кіно і тэлебачання.

У праграме «Фестывалю незалежнай культуры» вы ўбачыце і пачуеце таксама:

25 лютага — клуб «FAMA»
— 18.00, Адкрыццё выставы «Katarzyna Fryza Księżopolska MOJE» (уваход вольны)
— 18.30, фільм: «Жаночая моц» (квіток 8 зл.)
— 20.30, канцэрт MISS GOD (квіток 10 зл.)

26 лютага — клуб «FAMA»
— 18.00, фільм: SIGUR RÓS: VALTARI FILM EXPERIMENT (квіток 8 зл.)
— 20.30, канцэрт ZAPASKA (Украіна) (квіток 10 зл.)

27 лютага — клуб «FAMA»
— 18.30, фільм FINNSURF (квіток 8 зл.)

— Студыя Беларускага Радыё Рацыя
 — 20.15, канцэрт: Незалежнае гучанне па-над межамі (толькі запрашэнні)

28 лютага — клуб «FAMA»
— 18.00, INDEPENDENT HIP HOP DAY фільм: Штось з нічога: Мастацтва рэпу, канцэрт: KISIEL, CIRA + live act SZATT (квіток 15 зл., у дзень канцэрта — 20 зл.)

1 сакавіка — клуб «FAMA»
— 18.00, фільм: COMIC-CON EPIZOD V: FANI KONTRATAKUJĄ (квіток 8 зл.)
— 21.00, канцэрт: BRANKO (Партугалія), DANIEL HAAKSMAN (Германія), HUNGRY HUNGRY MODELS (Польшча), (квіток 20 зл., у дзень канцэрта — 25 зл.)