404 Not Found Not Found The requested URL /webservice/ was not found on this server. Apache/2.2.22 Server at www.typograf.ru Port 80

23 апреля-15 мая, Музей современного изобразительного искусства

23 красавіка 2013 года, а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці,47) адбудзецца адкрыццё Міжнароднага фестывалю саверсізму й ігдрасілізму ДАХ-КРАХ-ХХ «Напрыканцы канца…»

ДАХ нарадзіўся ў берлінскай арт-сядзібе «ТАХЕЛЕС» у 2001 годзе, дзе ўпершыню прайшоў як, магчыма, адна з самых буйных выставак беларускага мастацтва па-за межамі краіны. З той пары ДАХ стаў сваесаблівым культурным мастом паміж дзвюмя краінамі, які аб’яднаў мастакоў не толькі беларускіх і нямецкіх, але і з ўсяго свету.

Фестываль ДАХ — гэта часовае адлюстраванне, праменчык ТАХЕЛЕСа, які ўвабраў у сабе самае найлепшае ад першаўзора. Ён буйны і ў той жа час рухомы, цікавы і ў той жа час незразумелы, напоўнены аж да краю творамі выяўленчага мастацтва, музыкай, тэатральнымі і перформанс- выступленнямі, паэзіей. І ўсё гэта — розныя стылі і жанры, якія могуць спалучыцца толькі пад час ДАХу.

Дарэчы, апошні перыяд жыцця ТАХЕЛЕСа нагадваў трылер, дэтэктыў, дзе былі захопы выставак, майстэрань, руйнаванне мастацкіх здабыткаў, судовыя бойкі і караткачасовыя перамогі мастакоў… Гэты ДАХ прысвечаны і тым падзеям.

На выстаўках і мерапрыемствах фестывалю прымаюць удзел як прафесіяналы, гэтак і аматары, мастакі і музыканты, перформеры і літаратары… І іх будзе вельмі шмат, у тым ліку і госці з замежжа — каля дзесяці мастакоў з ТАХЕЛЕСу, які працягвае існаванне як вандруючая арт-сядзіба, музыкі з Украіны, ЗША, Літвы, Расіі.

Некаторыя ДАХі прысвячаліся нейкім выключна цікавым для нас асобам, такім, як Язэп Драздовіч, Чэслаў Неман… На гэты раз мы робім галоўнай постаццю ДАХа яшчэ аднаго беларуса — Тадэвуша Рэйтана, чый прыклад безагляднай любові да Бацькаўшчыны мае аналогіі толькі ў старажытныя часы, часы антычных герояў.

Праграма фестывалю:

23.04. Адкрыццё. (17:00—21:00)

Перформанс суполкі «Механёры Культуры».

Канцэрт:

  • Апанас Бацяноўскі
  • Дуэт Юлія Літвінава і Раман Яраш
  • Паліна Рэспубліка
  • Штобы-штобы (Баранавічы)
  • Нойзаў Каўчэг
  • Суполка «Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва»
  • гурт Арт-«Ну, во!»

24.04. Круглы стол. (17:00—21:00)

Тэма вольная, прапанаваныя кірункі для дыскусіі:
«Тахелес-Дах», «Берлін-Мінск», «12 год творчага супрацоўніцтва», «Сучаснае мастацтва»…
Фармат адкрыты.
Вядучыя — Я.Шунейка і І.Свірын, госць — Марцін Райтэр, былы дырэктар берлінскай арт-сядзібы «Тахелес».

25.04. Канцэрт. (18:00—21:00)

  • Generation Skweee, (сумесны праэкт RoomDark и Kritchev vs. Ban)
  • RoomDark (ambient\ experimental\lo-fi\ minimal noise)
  • Planet N (experimental) — электронная эксперыментальная музыка.

26.04. Перформанс. (17:30—21:00)

  • Экшн — PenAtra©tion»
  • В.Пятроў, К.Мужаў, Ю.Барысевіч, А.Зайцаў,
  • Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk.

27.04. Канцэрт. (17:30—21:00)

  • Shaman Jungle (ethno-trance, jungle, shamanic ambient, jazz)
  • Self Collapse/47 (live electronics)
  • Elena Sizova (aka Lectra) ambient (live).

28–29.04. Выходныя.

30.04. Адкрыццё 2. (18:00—21:00)

«Правы фланг»:

  • Andy Boya (ЗША), Eola (ЗША), Астралапітэк (Мінск) — электронная музыка.
  • Музычны праект «Grind Out» (Аляксандр Мазуркевіч) і перформанс-група «Renaissance» (Кіраўнік — Веска), пры ўдзеле тэатральнай групы «Tokyo Ban» (кіраўнік — Аліна Сідарэвіч) прадстаўляюць сумесны апакаліптычны перформанс «Timeless Movement»

«Левы фланг»:

пры лакальнай падтрымцы:

  • ASTRALAPITHECUS (Мінск-Байканур)(аўтарскія «мантры» ў выкананні хора нечалавечых істотаў, мастацкі кіраўнік Павал Гвоздь).

1.05. Выходны.

2.05. Канцэрт. (17:30—21:00)

  • KAASAAR (ethereal, drone) (экс-Ritual Dub)
  • Art-project «?!«(lymphachill, psy chill)
  • ZARTIPO (avant-garde).

3.05. Вечарына на тэму «Радавод». (17:00—21:00)

Вядучы — супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь У.Урублеўскі.
Удзел бярэ Апанас Бацяноўскі, дасьледчык-аматар.

Канцэрт:

  • Parfume Jill Jerry (Расія) «спалучае ў сабе рэзкія джазавыя воплескі, блюзавую меланхолію, пост-індустрыяльную адчужанасць і эпатаж французкага чумнога кабарэ, нямецкіх „геніяльных дылетантаў“ і „нью-ёрскага ноў-вэйва“) (Калінінград, Расія).
  • Mamihlapinatapai (Violent Russian noise-ambient live band, Арт-Авант) (Санкт-Пецярбург, Расія).

4.05. Перформанс. (17:30—21:00)

  • Тэатр „EYE“ .
  • Творчая суполка " Bliacha na dachu» (Т.Кашкурэвіч),
  • Тэатр «Крылы Халопа» (Брэст).

5–6.05. Выходныя.

7.05. Паэтычна-музычная вечарына. (17:30—21:00)

8.05. Літаратурна-музычная імпрэза. (17:00—21:00)

  • Казкі Уладыслава Бубена ў выкананні Насты Лабады
  • Арцём Кавалеўскі vs. Generation Skweee
  • Вольга Гапеева vs. Buben
  • Ілля Сін vs. Яўген Рагозін
  • Зміцер Вішнёў vs. Spit it Out
  • Ярыла Пшанічны vs. Ярыла Пшанічны
  • СЭНСАЦЫЙНЫ камбэк легендарнага калектыва «Спецбрыгада афрыканскіх братоў».

9.05. Выходны.

10.05. Вечарына «Вяртаньне Героя на Бацькаўшчыну». (17:00—21:00)

Прысвечана сусветна знакамітаму ліцвіну — Тадэвушу Рэйтану, дэпутату ад Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага на Варшаўскі Экстраардынарны сойм 1773 г. (У 240 гадавіну Першага падзела Рэчы Паспалітай).

Удзел бяруць мастакі, гісторыкі, грамадзяне і наведвальнікі. (арганізатары: арт-суполка ім. Тадэвуша Рэйтана)

Канцэрт:

  • Юрый Ярэмчук (кампазытар і інструменталіст, прадстаўнік радыкальных формаў (сапрана і тэнар скасафоны, кларнэт, бас-кларнэт) на духавых інструмэнтах у галіне кампазіцыі і імправізацыі. Стылістычныя перавагі: джаз і джаз-рок, фры-джаз і новая імправізацыйная музыка) (Львоў, Україна)
  • Князь Мышкін (саматужны гурт інтуітыўнай імправізацыі).

11.05 — 17:00—21:00

  • Суполка «Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва»
  • гурт Арт-«Ну, во!» у супрацоўніцтве з фатографам І. Бесссерам
  • хэпенінг «А, Пака!» «Трусы апакаліпсіса».
  • Мастакі М. Буліч і Г. Грышель з дзеяй пад назвай «Спадзяванні Івана»

Канцэрт:

  • Фрыдрых Самотны — музычна-маўленчы перформанс (СПБ, Беларусь)
  • Project_May_be (басовы дзэн) (Гародня).

12.05. Выходны.

13.05. Кінапаказ маладога беларускага кіно.(17:30—21:00)

14.05. Выходны.

15.05. Закрыццё. 17:00—21:00

  • Віктар Сямашка (духавая імправізацыя)
  • Vesicatoria (Horror / Industrial / Dark Ambient)
  • Sovijus (experimental ambient electronic music) (Літва)
  • Перформанс «Дзяржаўнай Суполкі Перформансу ды Хэпінінгу „Механёры Культуры“ (масткір Зміцер Юркевіч).

Кантакты \ Інфармацыя:

Пракуратары-гладыятары:
Зміцер Юркевіч (+37533-375-72-50)
Алесь Родзін (+37529-862-05-42)

Аддзел выставак: 2882468
________________________

Хроніка Міжнародных фестываляў саверсізму і ігдрасілізму „ДАХ“

  • Дах-Крах-ХХ — 2013 г., „Напрыканцы Канца“. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.
  • Дах-ХІХ — 2012 г., „Тахелес Біенале“. Клуб „КУБ“, Берлін.
  • Дах-ХVІІІ- 2012 г., " Вайна». Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Дах-ХVІІ — 2012 г., «Бела-чорна-белы». Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Дах-ХVІ — 2011–2012 — «Ахвяры банка». Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Астра-Дах-ХV — 2011 г., «Колы вызнання». Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Дах-ХІV — 2011 г., «Дах падтрымлівае «Тахелес». Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Дах-ХІІІ -2010г., «Вечны вандроўнік і ягоныя сябры» (прысвечаны памяці Язэпа Драздовіча). Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Дах-ХІІ -2011г., Прысвечаны памяці Чэслава Немана. Палац мастацтва, Мінск.
  • Дах-ХІ — 2010 г.,«Цёмныя Таямніцы Мозга». Палац Мастацтва, Мінск.
  • Дах-Х -2010г., «Карані або Здабыткі Рэспублікі». Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Дах-9 — 2009 г. «Ахвяры Мастацтва». Палац Мастацтва, Мінск.
  • Дах-8 — 2008 г., Выстаўка мастакоў «Тахелеса». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск.
  • Дах-7 — 2007 г. «Калі -Юга». Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Дах-6 — 2007 г. «Чорныя вершнікі». Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Дах-5 — 2005 г. Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Дах-4 — 2004 г. «Другое пранікненне ў «Тахелес». Палац Мастацтва, Мінск.
  • Дах-3 — 2003 г. Галерэя «ОНІК». Музей кіно, Мінск.
  • Дах-2 — 2002 г. Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.
  • Дах-І — 2001 г. Арт-сядзіба «Тахелес», Берлін.