30 красавіка — «pARTisan» святкуе сваё 10-годдзе!

30 апреля, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Святкаванне 10-годдзя альманаха «pARTisan» пачнецца, а 19-й гадзіне. Заснавальнік альманаха і нязменны ягоны рэдактар Артур Клінаў, філосафы Валянцін Акудовіч і Вольга Шпарага, пісьменнік і мастак Адам Глобус паспрабуюць адзначыць гэты рубеж і падвесці прамежкавыя вынікі, бо 10 гадоў — узрост, вядома, сур’ёзны, але, падаецца, усё самае цікавае толькі пачынаецца. Пасля з невялікім імправізаваным акустычным канцэртам выступіць Лявон Вольскі і адбудзецца прэзентацыя юбілейнага 20-га нумара «pARTisan».

Напрыканцы афіцыйнай часткі з музычным перформансам выступяць Pavel Ambiont & Solar Olga [Foundamental Network, Force Carriers].

Напрацягу ўсяго дня будзе дзейнічаць выстава, прысвечаная гісторыі Альманаха.

Уваход вольны!

Паўстаўшы ў 2002 годзе пад гукі мантры сучаснага беларускага арта «нічога няма», год за годам знакаміты альманах «pARTisan» упэўнена руйнаваў гэты міф, прэзентуючы легендарных і ствараючы новых герояў беларускай незалежнай культуры.
____________________________

Праект «pARTisan» — гэта медыя праект, які складаецца з друкаванага часопісу «pARTisan» (з 2002 году), прысвечанага беларускай сучаснай культуры, серыі альбомаў беларускіх мастакоў «Калекцыя пАРТызана» (з 2009 году) і інтэрнэт-партала pARTisanmag.by (з 2012 году).

ФОТА З МЕРАПРЫЕМСТВА: