404 Not Found Not Found The requested URL /webservice/ was not found on this server. Apache/2.2.22 Server at www.typograf.ru Port 80

1 мая, Вільня (Літва)

«toKino» запрашае да удзелу ў агульным конкурсе аўтараў — грамадзян Літвы і Беларусі, не старэйшых за 30 гадоў (грамадзяне іншых дзяржаў запрашаюцца да ўдзелу ў асобным конкурсе па асноўных намінацыях фестываля).

Умовы ўдзелу ў адкрытым конкурсе

Апошні тэрмін падачы заявак і фільмаў: 01.05.2013.

Фестываль «toKino» — гэта адкрытая прастора выказвання і абмену досведам маладымі аўтарамі з Беларусі і Літвы, якія шукаюць альтэрнатыўныя шляхі маўлення на важныя для іх тэмы і/або выкарыстоўваюць кіно ды відэа як інструменты сацыяльнага дзеяння.

«Мы разумеем кіно як даследаванне жыцця, як працэс зведвання і навучэння бачанню і маўленню. „toKino“ — гэта кіно новых варункаў і выклікаў, як магчымасць прамаўляць тое, аб чым прынята маўчаць. Бачыць тое, на што баяцца глядзець. Рабіць тое, што лічаць немагчымым».

Да ўдзелу ў конкурсным адборы прымаюцца:
— ігравыя фільмы
— дакументальныя фільмы
— эксперыментальнае кіно (відэаарт, мантажнае кіно, арт- дакументалістыка)
— фільмы, знятыя на мабільныя тэлефоны.

У рамках фестывальнага тыдня адбудзецца шэраг варштатаў, публічных лекцый і дыскусій з кінеметаграфістамі, даследчыкамі, відэаактывістамі з Літвы, Беларусі ды іншых краін. Акрамя паказаў конкурснай праграмы, адбудуцца публічныя прагляды кінафільмаў (адмысловыя паказы, выбар кінакрытыкаў і інш).

Аўтыры фільмаў, што прайшлі конкурсны адбор, запрашаюцца да ўдзелу ў праграме фестываля. Аргкамітэт фестываля гарантуе візавую падтрымку і бярэ на сябе частковую кампенсацыю выдаткаў удзельнікаў на праезд і пражыванне падчас правядзення фестываля.

Арганізатары:

Праект LitPro (сацыяльна-культурніцкі праект ЕГУ па ўсталяванні міжкультурнага дыялогу паміж Літвой і Беларуссю) і Дэпартамент медыя ды камунікацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Аргкамітэт фестываля: tokino@litpro.lt
Старонка фестываля ў сеціве: www.tokino.lt