Рэха ДАХу

15 июня-3 июля, Пружанскі палацык
вул. Савецкая, 50

Фестываль эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу»

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык»
вул. Савецкая, 50
Уваход — 5 000 руб.

Тэл. для даведак: (801632) 2-18-96

15 чэрвеня (15.06.2013 г.) у 18 гадзін ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» распачнецца фестываль эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу»

Гэта першы беларускі выязны «ДАХ»* — міжнародны фестываль саверсізму і ігдрасілізму (першае з іх — у лексіконе хрысціянскіх місіянераў канца І тыс. н. э. азначала «сеянне разумнага, добрага, вечнага», а другое — вытворнае ад Ігдрасіль — святога дрэва ў скандынаўскай міфалогіі, якое сімвалізуе яднанне з мінулым.)

Гістарычная спадчына краіны трымаецца на асобных знакавых падзеях, матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама выбітных асобах, якія з’яўляюцца галоўнымі маркерамі этнасу. Яны ствараюць сваеасаблівы нацыянальны стрыжань, на якім грунтуецца і ўтвараецца ўся свядомасць народа краіны.

Першы беларускі выяздны «ДАХ», які дагэтуль ладзіўся толькі ў Мінску і Берліне, прысвячаецца повязі нашых гістарычных нацыянальных постацей: Тадэвушу Рэйтэну, Напалеону Ордзе, Юзафу Крашэўскаму, Станіславу і Ганне Рэйтэнам… Ён пройдзе ў палацыку шляхціца Валенція Швыкоўскага, які прагнуў да культуры і волі, быў наватарам свайго часу, праз што знітоўваў грамадскасць, аб’ядноўваў людзей з рознымі думкамі, культурнымі і палітычнымі поглядамі.

У фестывалі прымуць ўдзел:

Фатографы: В.Вядрэнка, А.Мікус, С.Чарановіч, А.Ясінская, К.Булас, П.Палынская, Н.Сергіеня, В.Качура і інш.

Мастакі: А.Родзін, В.Васюкевіч, З.Вішнеў, Ю.Барысевіч, Н.Чэкан, З.Юркевіч, Марцін Райтэр (Аўстрыя), Барбара Фрагогна (Італія).

Літаратары: Ільля Сін і Зьміцер Вішнеў

Перформанс: суполка «Механёры Культуры», Тэатр Псіхічнае Неўраўнавагі, Юрась Барысевіч

Музыканты: Віктар Сямашка, Vesicatoria, Pavel Ambiont & VJ Solar Olga, КАБЫ-КАБЫ (г. Баранавічы), PLANET N (г. Мінск)

Кінапаказ маладога беларускага кіно (у асноўным работы студэнтаў Беларускай Акадэміі Мастацтваў — працы на рускай і беларускай мовах; стужкі, звязаныя з гісторыяй і культурай нашай Бацькаўшчыны, а таксама неардынарныя фільмы, якія вартыя ўвагі.)

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

----------------------------

*«Дах» (DACH) — міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва.

Упершыню ў 2001 г. у берлінскім кунстхаўсе «Тахелес» адбылася выстава беларускага мастацтва пад назвай «Дах». З 2003 г. «Дах» пачынае набываць рысы фестывалю. Куратарства бяруць на сябе мастакі Зміцер Юркевіч i Алесь Родзін. У фестывалі пачынаюць прымааць ўдзел больш за 100 творчых людзей — музыкаў, мастакоў шырокага профілю з Беларусі, Германіі, Украіны, Мексікі.Напрыканцы красавіка ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прайшоў «ДАХ -ХХ».

Асноўная мэта «ДАХа» — паказаць гледачам, як змяняецца ўдзеянне твораў на чалавека, калі побач суіснуюць музыка і фота, графіка і відэа-арт, перформанс і паэзія.