Віктар Сямашка і новы альбом Calavera

14 лютага бельгійскі незалежны нэт-лэйбл Tape-Safe выдаў новы альбом паэта і музыкі Віктара Сямашка «Calavera».

Альбом «Calavera» сфармавалі тры 20-хвілінныя кампазыцыі. Яны аб’яднаныя імпра-лупавым мэтадам стварэньня й лёгкім лацінскім калярытам. Запісы адбыліся цягам 2013 году падчас выступаў Віктара Сямашкі ў розных мейсцах Менску. Музыка стваралася ў рэжыме «тут і зараз» без фанаграмных загатовак і запрошаных інструмэнталістаў.

«Часам я далучаю да сумеснае імправізацыі вялікую колькасьць калегаў. Бывала даходзіла да васьмі. А часам хочацца абысьціся выключна ўласнымі высілкамі, каб данесьці сваю аўтарскую думку найбольш дакладна й выразна. Гэты альбом — як раз той, другі выпадак. Тут я сабраў найбольш яскравыя сольныя кампазыцыі за мінулы год. Усе яны сталіся вельмі важнымі пунктамі ў маім творчым досьведзе» — падзяліўся з намі Віктар.

Напрыклад кампазыцыя «Emak Bakia» зьяўляецца жывым саўндтрэкам да аднайменнага фільму, зьнятага францускім дадаістам Мана Рэем у 1926 годзе. Дэманстрацыя якога адбылася падчас Open-air фэстывалю нямога кіно і сучаснай музыкі «Кінемо» ў музэі Заіра Азгура.

Раім вам паглядзець фільм «Emak Bakia» агучаны Віктарам Сямашка:

Альбом Віктара Сямашкі Shetar dy Petar