Электронны ўікэнд 17–18 кастрычніка 2014
У гэтым кастрычніку Беларусі пашанцавала на прыезд цікавых замежных электронных артыстаў. 10 кастрычніка ў Гародні феерычна выступіў DMX KREW— ангельскі майстар эксперыментальнага электра, чые рэлізы пад мноствам імёнаў — EDMX, Computor Rockers etc — выходзілі на Rephlex, Breakin’.
Танцпол клуба «Пелікан», што ля мясцовага заапарку, быў поўны пад завязку — акрамя гарадзенцаў на вечарыну народ ехаў і з Мінску, у выніку чаго квіткі на цягнікі разляцеліся яшчэ хутчэй, ніж звычайна, а маршрутчыкі давалі ў рэйс дадатковыя аўтобусы.
[fsg_gallery id=«1″]Фатограф: Іван Макарэвіч
Арганізатарамі гарачай імпрэзы, якая рыхтавалася паўгода, сталі дыджэі Nobel & Kreep з гарадзенскай суполкі Dark Side of Techno. Хлопцы наладзілі добрую трансгранічную супрацу з суседнім Беластокам, дзякуючы чаму іх саміх можна пачуць на фэстах у Польшчы (на Up To Date Festival, ці нават на рокерскім «Басовішчы»), а у Гародні можна паслухаць польскіх
А ў бліжэйшую пятніцу, 17 кастрычніка, у Мінск завітае Mesak — адзін з самых цікавых фінскіх электронных падпольшчыкаў, заснавальнік уплывовага лэйблу Harmönia. Вядомы аматарам электра па праекце Mr. Velcro Fastener, Tatu Metsätähti пад псеўданімам Mesak грае больш эксперыментальную музыку — Skweee. Што гэта за музыка і хто такі Mesak можна пачытаць тут і тут.
Дні Скандынаўскай электронікі — Mesak (FI) | клуб Піраты | 17 кастрычніка 23:00
Як і гарадзенскі выступ DMX KREW, гэтая імпрэза добры прыклад самаарганізацыі.
Арганізатары вечарыны — суполка Skweee.by, якае грае, выдае і папулярызуе
На вечарыне выступяць некалькі беларускіх артыстаў, якіх варта прадставіць падрабязней.
Kritchev vs. Ban —
Generation Skweee — супольны праект Kritchev vs. Ban і індустрыяльшчыка Roomdark, вядомага яшчэ як
Aortha — ambient \ field recording праект Змітра Пляна, паэта, музыкі і культурнага актывіста, заснавальніка самага пладавітага беларускага лэйбла — HAZE — які выпусціў ужо каля 300 запісаў
Evgeni Rogozin — у 1997 стварыў
Pavel Ambiont — грае гіпнатычнае тэхна і электра, выдае беларускіх
DJ Drug — ён жа Дзяніс «Лондан» — прамоўтар і дыджэй, вядомы з сярэдзіны
Acid Brothers — малады
VJ Solar Olga —
VJ Чорны Вінт — выступае на вечарынах Grave Board Clan. Пачаў віджэіць не так даўно, але ўжо паспеў паўдзельнічаць у Рымскім Live Cinema Festival, дзе разам з электронным віртуозам Alexei De Bronhe прадставіў «жывое кіно», знятае ў Берліне.
909 Techno Squat | Бар «ДК» | 18 кастрычніка 23:00
Той, хто выжыве пасля вясёлай ночкі з Mesak і кампаніяй, зможа у суботу размяць косткі ў «Доме Культуры» на вечарыне 909 Techno Squat, арганізаванай адэптамі радыкальна
Калі тое, што будзе адбывацца ў
Myownchoir b2b Radjin (live)
Luka b2b Simple Blasta (live)
Fb (grime) b2b Code5 (juke/footwork)
Yan.lis (bass) b2b Kipah (footwork/juke)
Ouka (bass) b2b Seva Astranaut (juke/footwork)
Карацей, калі вы ў гэты ўікэнд сабраліся ў «Dozari» — то ідзіце. А мы ўжо ведаем, куды пойдзем!