Improvise it!

Прапануем Вашай увазе серыю канцэртаў імправізацыйнай і андэграўнаднай музыкі Improvise it!
У кожным з канцэртаў будзе зададзена пэўная стылістычная тэматыка. Напрыканцы кожнага з іх будзе ладзіцца сумесны джэм выступоўцаў і запрошаных гасцёў.

Гэтым разам тэматыку задае горад: той што ўнутры нас, і ўнутры якога знаходзімся мы. Горад мае шмат абліччаў, шмат адценняў і характэрных з’яваў. Горад — гэта не проста канцэнтрацыя збудаванняў, гэта найперш людзі, каторыя яго напаўняюць, фармуюць і робяць горадам. У любым горадзе ёсць свае фрыкі, свае моднікі, летуценнікі, любімчыкі, знакамітасці.

Па-першае гэта касцяк з вельмі розных і цалкам самадастатковых выканаўцаў:

Vibe Club
Руж Янг
Дрвівы
Віктар Сямашка
Эрык Арлоў-Шымкус.

А па-другое гэта легендарны беларускі джазмен Павел Аракелян!

І гэтым разам нішто не перашкодзіць вам угарэць па-сапраўднаму!

improvise-it - импровизационные концерты
Запрашаем музыкаў і гурты што ня ўціскаюцца ў пэўныя жанравыя рамкі да ўдзелу. Для дапаўнення і расшырэння дзеі запрашаюцца танцоры, пэрформеры, паэты, VJ-і, мастакі, дызайнеры, акторы, проста фрыкі і іньшыя творцы, гатовыя да імправізацый.

Імпрэза ў Facebook/Vk

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *