(Русский) Віктар Сямашка і новы альбом Calavera
14 лютага бельгійскі незалежны нэт-лэйбл Tape-Safe выдаў новы альбом паэта і музыкі Віктара Сямашка “Calavera”.
Альбом “Calavera” сфармавалі тры 20-хвілінныя кампазыцыі. Яны аб’яднаныя імпра-лупавым мэтадам стварэньня й лёгкім лацінскім калярытам. Запісы адбыліся цягам 2013 году падчас выступаў Віктара Сямашкі ў розных мейсцах Менску. Музыка стваралася ў рэжыме “тут і зараз” без фанаграмных загатовак і запрошаных інструмэнталістаў.
“Часам я далучаю да сумеснае імправізацыі вялікую колькасьць калегаў. Бывала даходзіла да васьмі. А часам хочацца абысьціся выключна ўласнымі высілкамі, каб данесьці сваю аўтарскую думку найбольш дакладна й выразна. Гэты альбом – як раз той, другі выпадак. Тут я сабраў найбольш яскравыя сольныя кампазыцыі за мінулы год. Усе яны сталіся вельмі важнымі пунктамі ў маім творчым досьведзе” – падзяліўся з намі Віктар .
Напрыклад кампазыцыя “Emak Bakia” зьяўляецца жывым саўндтрэкам да аднайменнага фільму, зьнятага францускім дадаістам Мана Рэем у 1926 годзе. Дэманстрацыя якога адбылася падчас Open-air фэстывалю нямога кіно і сучаснай музыкі “Кінемо” ў музэі Заіра Азгура.
Раім вам паглядзець фільм “Emak Bakia” агучаны Віктарам Сямашка:
Альбом Віктара Сямашкі Shetar dy Petar