(Русский) Shuma Hypnotic Session
17 февраля, «КОРПУС» Машэрава 9/8
Запавольваньне – вось чаго не стае сучаснаму чалавеку. Мы жывем у сьпешцы, стрэсуем ад таго, што нічога не пасьпяваем і моцна перажываем. Музыка – добры сродак спыніцца і аддацца моманту, зрабі гэта 17 лютага ў 19.00.
Shuma прапаноўвае вам сваю кампанію для таго, каб пражыць адзін вечар тут і цяпер, апусьціцца ў нірвану і адпачыць ад гонкі жыцьця. Спецыяльна для гэтай сустрэчы мы падрыхтавалі альбом СОНЦА ў выглядзе запаволенай і лёгкай down tempo музыкі. Да нас таксама далучаецца маэстра эмбіенту – i/dex, музыка, які стварае атмасфэру з электронных гукаў.
Shuma Hypnotic Session (downtempo edit)
i/dex (live)
“Мы крыху змянілі гучанне праекта Shuma – запаволілі трэкі з альбома Сонца і дадалі маёй электронікі. Спачатку я сыгаю адзін, а пасля далучуся да дзяўчат” – паведаміў Віталь.
shumaboy (dj-set)
vj-support
Сябры, зрабіце сабе падарунак, пражывіце некалькі гадзін у суседзтве з прыгожай музыкай, пяшчотнымі галасамі трох жанчын і атмасфэрай, якую ўмее рабіць электронная музыка і візуальнае мастацтва. Перазагрузімся на гіпнатычнай сэсіі Shuma!
Квіткі:
15 BYN – папярэдні продаж / 20 BYN – на ўваходзе
Купіць можна:
tamtam.by і «Тэатральныя касы» (вул. Калініна, 5)
Інфалінія:
+37529-9446813