Pavel Ambiont Pagan & Urban


Скачать альбом (MP3, 320 kbps)
Cкачать альбом и поддержать артиста (FLAC)

Апошнім часам Павел больш увагі надаваў тэхна, але на гэтым рэлізе тэхна няма — ёсць ламаныя рытмы, шмат рэха, флейта, варган і трохі беларускага фолку. «Такія трэкі», — кажа Павел, — «часам здараюцца, калі хочаш зрабіць тэхна, але гукі раптам яднаюцца ў нешта суцэльна іншае».

Аўтар прапануе не толькі паслухаць музыку і патанчыць, але і падумаць пра суадносіны прыроды і культуры, аб супярэчнасцях паміж цыклічным і лінейным часам, паэтычным ды прагматычным, вясковым ды гарадскім. Прыметнік «Pagan» тут выкарыстаны ў сваім першасным значэнні — калісьці лацінскае 'paganus' азначала «вясковы, верны састарэлым традыцыям» (як супрацьлегласць гарадскому, цывілізаванаму ды ваяўнічаму «urbanus») і толькі потым набыла вузка-рэлігійны сэнс. Але альбом не пра спрэчкі язычніцтва з хрысціянствам, а пра супярэчнасці паміж традыцыйным міфалагічным ладам — і механістычнай адчужанасцю горада. Гэта музыка гараджаніна, чыя душа знітаваная з роднай вёскай.

Тры першых трэкі відавочна пра лясы ды палі: «Spirit Reset» — гэта сваеасаблівае закліканне вясны. «Matter Matters», таксама зроблены з гукаў варгану, флейты і біту, якія нібы вядуць праз лясны гушчар — зноў да святла і цёплых даб-хваляўRaptam Dub»).

Калі «Matter Matters» — сэрцавіна гэтай часткі (дарэчы, matter > materia — як раз азначае цвёрдую сэрцавіну дрэва), то цэнтрам усяго рэлізу з’яўляецца «Siera Ziaziula» — старажытная беларуская балада пра дзяўчыну, што стала шэрай зязюляй, каб таемна наведаць родную хату. У гэтым трэку гучыць голас Марыі Нябеснай — Паўлавай бабулі, якая жыве ў вёсцы Добрая Горацкага раёну.

«Irrhythmia pt.8″ — гэта ўжо суцэльна гарадская сумесь сонных, але неспакойных атмасфер і ламаных рытмаў (гэты трэк злучае гэты рэліз з мінулым альбомам Паўла — 'Irrhythmia'). Два наступныя трэкі яшчэ больш механістычныя. Хіп-хоп і дабстэп на „Slow Water Runs Deep“ і „Kryŭja Strikes Back“ не маюць гарадскога лоску і вытанчанасці — груба пасечаны біт не зважае на нібыта-неабходнасць варыяцый і не спрабуе спадабацца — а выкарыстоўвае слоўнік гарадскіх рытмаў, каб данесці свой мэсадж.

„Смесь ambient, dub и фолка производит удивительный эффект. Мысли бродят где-то в первозданном, а ноги притопывают в такт музыке! Альбом у оршанского музыканта Павла Нехаева получился мрачный, как лесная чаща. В таком и заблудиться не долго!“
EuroRadio

»…du Biélorusse Pavel Ambiont avec une nouvelle salve de dub techno à la production enfumée, qui privilégiera semble-t-il la poésie en écho de la guimbarde ou de la flûte au beatmaking pur et dur. Sur les 8 titres de ce mini-album intitulé Pagan & Urban et inspiré «des relations entre nature et culture, temps cycliques et linéaires, urbain et païen….
IndieRockMag

Pavel Ambiont’s stagecraft employs that stripped-down aesthetic in realms where «ancient shamanism meets the mysticism of the hi-tech era." These areas of interest reflect Niakhayeu’s own academic career, dedicated to the overlap between ancient and modern performance.
FarFromMoscow

You must be logged in to post a comment.