Viktar Siamashka Shetar dy Petar


Скачать альбом

«Шэтар ды пэтар» — дыялектны выраз з Лагойшчыны, тое самае, што й «шум-гам».

Альбом «Shetar dy Petar» запісаны Віктарам Сямашка разам з кантрабасістам Эрыкам Арловым-Шымкусам. Імправізацыя праходзіла ў мінскім арт-буфеце NewTon у траўні 2012 года. Гучаньне альбома напаўакустычнае-напаўэлектроннае: клярнэт, бас і пэркусія пераплеценыя з электроннымі лупамі, дэлэем і Korg Monotrone.

Эрык Арлоў-Шымкус адзін з самых вядомых айчынных кантрабасістаў. Грае з гуртамі «Князь Мышкін» і «Вурай», ансамблем Classic-Avantgarde, з бардамі Віктарам Шалкевічам і Палінай Рэспублікай.

«Мне цяжка знайсьці тлумачэньне, як у нас з Эрыкам атрымалася тое, што атрымалася. Гэта, увогуле, быў першы наш выступ удвох. Варта прызнацца, што мы нічога не рыхтавалі, не рэпетавалі… Але галоўнае, што прысутнічала ўзаемная ўпэўненасьць. Адной сілай намеру можна зьвярнуць горы», — распавёў Віктар Сямашка.

«В игре Виктора временами появляются характерные то блюзовые, то фольклорные интонации, а контрабас Эрика выглядит заметно активнее по сравнению с другими треками. Мне вообще казалось, что в формате дуэта формообразующая роль его инструмента могла бы стать более существенной и раньше. Но — импровизационное взаимодействие музыкантов разворачивается по своим внутренним законам, и мы можем судить только по результату. А результат действительно интересен. Я прослушал Shetar dy Petar несколько раз, причем только первый — „по долгу службы“, а остальные исключительно для удовольствия. Чего и вам желаю.»
jazzquad.ru Леонид Аускерн

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *