Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /nfs/c09/h02/mnt/129960/domains/foundamental.net/html/wp-content/plugins/qtranslate-x/qtranslate_frontend.php on line 497

Warning: Parameter 2 to qtranxf_postsFilter() expected to be a reference, value given in /nfs/c09/h02/mnt/129960/domains/foundamental.net/html/wp-includes/class-wp-hook.php on line 298
Samosad Bend (Live Dub Session / Спб)

Samosad Bend (Live Dub Session / Спб)

10 мая, паб-клуб «Графіці», зав.Калiнiна 16

Запрашаем у пятніцу (10.05) ў паб-клуб «Графіці» на live dub імправізацыю ад карэла-піцерскага гурта Samosad Bend.

Даб-групоўка з Паўночнай Расіі, якая прапагандуе павольнае, мернае спазнаванне свету праз музычныя практыкі і медытанцы. Падчас канцэрту, дзе кампазіцыі часам доўжацца па паўгадзіны, можна лёгка паглыбіцца ў падсвядомасць і адшукаць там фрагменты свайго існага «я», а пасля дасягнуць прасвятлення на прыпынку грамадскага транспарту.

«Нашая музыка — стопрацэнтная імправізацыя з упляценнем этнікі на аснове рэгей-даб вібрацый у прастору псіхадэлічных трансцэндэнтальных гукавандровак», — гаворыць заснавальнік праекта Аляксандр Улаеў.

SAMOSAD BEND
(Live Dub Session / Санкт-Пецярбург, Расія)
http://www.facebook.com/samosadbend
https://www.facebook.com/samosadbend

Хоць гурт і аддае перавагу жывым выступам, але за 12 гадоў існавання паспеў запісаць 7 поўнафарматных альбомаў, сярод якіх нават ёсць сапраўдны саўндтрэк да Салавецкіх астравоў.

Шчыра запрашаем на музычную тэрапію ад Samosad Bend, а ёгам, шаманам і практыкуючым магам увогуле настойліва рэкамендуем.

Візуальная падтрымка: Foundamental Network vj’s Jukka & Okka

Пачатак: 19:00

Кошт квіткоў:

80 000 — папярэдне
100 000 — у дзень імпрэзы

Інфалінія: +375 (29/33/25) 638-44-44

Канцэрт ладзіцца пры арганізацыйнай і інфармацыйнай падтрымцы 34mag.net.