(Русский) Студэнцкая графіка
21 апреля-26 апреля, Палац мастацтва, Казлова, 3
11 красавіка (серада) 2012 года а 18 гадзіне ў ВУП “Рэспубліканская мастацкая галерэя
“ГА “Беларускі саюз мастакоў” (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы “7. Агульнапольскае Біенале студэнцкай графікі. Познань 2011”.
Выставу можна наведаць з 11 па 26 красавіка 2012 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.
Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва, (017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў
На выставе будуць прадстаўлены працы студэнтаў амаль што з усіх вышэйшых мастацкіх устаноў, такіх як: Акадэмія мастацтваў у Варшаве, Вроцлаве, Кракаве, Катавіцах, Гданьску, Лодзі, а таксама Мастацкі ўніверсітэт ў Познані, Сілезскі ўніверсітэт у Цешыне, Універсітэт М. Складоўскай-Кюры ў Любліне і многія іншыя. Усяго на выставе будуць прадстаўлены 96 прац 67 аўтараў.
“Развіццё розных графічных медыя, якое назіраецца ў апошнія гады, выклікала рэнесанс зацікаўленасці класічнымі графічнымі тэхнікамі, што знаходзіць рэальнае адлюстраванне на рынку мастацтва. Мэтай Біенале з’яўляецца вылучэнне найбольш цікавых творчых постацей сярод студэнцкай моладзі і аблягчэнне ім пачатку спелай творчай дзейнасці. Ужо пачатковая фаза падрыхтоўкі сустракаецца з вялікай зацікаўленасцю з боку навучальных і мастацкіх асяроддзяў усёй краіны, а конкурс збірае велізарную колькасць удзельнікаў. Да ўдзелу ў ім будуць запрошаны студэнты, а таксама выпускнікі, усіх мастацкіх навучальных устаноў у Польшчы.
Мы хочам вылучыць самыя цікавыя творчыя постаці сярод студэнцкай моладзі і аблегчыць ім пачатак плённай творчай дзейнасці. Дадзенае мерапрыемства стварае магчымасць уважліва прасачыць і параўнаць дасягненні графічных майстэрняў з мастацкіх навучальных устаноў цэлай Польшчы.
У склад журы БСГ уваходзяць вядомыя графікі, мастацтвазнаўцы, а таксама асобы з розных асяродкаў у краіне, звязаныя з распаўсюджваннем сучаснага мастацтва. Выстаўка пасля конкурсу з 1999 года заўсёды праходзіць у Гарадской галерэі “Арсенал” у Познані.”
куратары біенале
Таксама з інфармацыяй пра мінулыя, дзеючыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by
Мерапрыемства арганізавана пры супрацоўніцтве з Мастацкім Універсітэтам у Познані і Польскім Інстытутам у Мінску. У вернісажы возьмуць удзел куратары фестывалю праф. Міраслаў Паўлоўскі і праф. Стэфан Фіцнэр, а таксама прадстаўнікі Ўніверсітэта ў Познані.
Некаторыя працы удзельнікаў:
Наталія Раманюк | Акадэмія мастацтваў у Катавіцах
Быць чалавекам – гэта значыць прыкідвацца чалавекам 4, 2009, пігментны друк, 75 x 225
Катажына Куцвай | Акадэмія мастацтваў у Кракаве
З цыкла “Плаціны, дамбы” VII, 2010, глыбокі друк, 70 x 100
Катажына Новак | Акадэмія мастацтваў у Вроцлаве
Касяк светаў, 2010, лінарыт + акватынта, 140 x 300
Моніка Блашчык | Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні
Энергія цела, 2009, серыяграфія + відэа – графічная інсталяцыя, 220 x 785
Падзея ў Facebook